Адказнасць за збіты расейскі Су-25 узяў на сябе былы філіял «Аль-Каіды»


Групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам» узяла на сябе адказнасць за збіты ў Сірыі расейскі самалёт Су-25.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву групоўкі.

Самалёт разбіўся над адной з так званых «зонаў дээскалацыі» у правінцыі Ідліб у раёне горада Саракіб.

Тэлеканал Al Arabiya паведаміў, што рэгіён, дзе разбіўся самалёт, кантралюецца «Хаят Тахрыр аль-Шам», у якой пераважна ваююць байцы былога сірыйскага філіяла «Аль-Каіды». Раней гэтая група была вядомая пад назвай «Джабхат ан-Нусра».

 

Пілот самалёта паспеў катапультавацца, але быў забіты ў перастрэлцы з мясцовымі.

У Мінабароны РФ заявілі, што Расея ў адказ нанесла ўдар па раёне, дзе быў збіты пілот.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў