Адказнасць за тэракт у піцерскім метро ўзялі ісламісты


Баевікі звязаныя з «Аль-Каідай» прыгразілі новымі тэрактамі.

Пра гэта паведамляе SITE. Пра групоўку «Каціба аль-Імам Шаміль» («Батальён імама Шаміля»), нічога не вядома.

Як перадае Reuters, тэрарысты сцвярджаюць, што дзейнічалі па ўказанні лідара «Аль-Каіды» Аймана аль-Завахіры. Выбух у метро, паводле ісламістаў, зладжаны ў адказ на ўмяшальніцтва Расеі ў справы Сірыі і Лівіі, а таксама Чачэніі.

Таксама ў заяве адзначаецца, што групоўку назвалі ў гонар «чачэнскага камандзіра, якога забілі расейскія спецслужбы ў Інгушэціі ў 2006 годзе».

Выбух у вагоне метро ў Санкт-Пецярбургу адбыўся 3 красавіка. Паводле следства, бомбу падарваў 22-гадовы нарадзінец Кіргізіі Акбаржон Джалілаў. У тэракце загінула 16 асобаў, у тым смяротнік. Яшчэ адну бомбу Джалілаў падклаў у той самы дзень на іншай станцыі метро, аднак яе знайшлі і абясшкодзілі.

Акрамя Джалілава і меркаванага арганізатара ў справе фігуруюць яшчэ 8 асобаў.

Стужка навінаў