Адказ мастакоў на бойню ў «Charlie Hebdo». Найлепшыя малюнкі


Карыкатурысты з усяго свету адрэагавалі на тэракт у «Charlie Hebdo» сотнямі вострых малюнкаў – у падтрымку свабоды слова і супраць гвалту. Многія з мастакоў з’яўляюцца членамі рэдакцыі французскай газеты.

Трое тэрарыстаў напярэдадні напалі на рэдакцыю сатырычнай французскай газеты «Charlie Hebdo», якая была вядома сваімі публікацыямі малюнкаў на рэлігійную і палітычную тэматыку. Сярод ахвяраў бандытаў – 12 асобаў, у тым ліку галоўны рэдактар выдання Стэфан Шарбенье і яшчэ тры мастака, якіх называлі лепшымі карыкатурыстамі Францыі.
Атака ісламістаў суправаджалася воклічамі «Алах акбар» і «Мы адпомсцілі за прарока». Цяпер паліцыя шукае падазраваных. Два баявікі па папярэдніх дадзеных выяўленыя на поўначы Францыі.

Шырокую вядомасць часопіс атрымаў у 2006 годзе пасля публікацый карыкатураў з прарокам Мухамедам.

ДР, belsat.eu паводле buzzfeed, meduza.io

Глядзі таксама
Каментары