«Аддай сцяг, я сказаў!»


«Белсат» зняў, як адбіралі ўкраінскія сцягі на ўчорашнім канцэрце гурту «Океан Эльзи» ў Менску.

Яшчэ перад пачаткам канцэрту міліцыянты пачалі «зачыстку» залы ад украінскіх сцягоў. Першаю, у каго забралі жоўта-блакітны штандар, аказалася дзяўчынка з фан-клубу «Океан Эльзи». Сцяг падарожнічаў з ёю па канцэртах улюбёнага гурта.

Цягам канцэрту здымачная група «Белсату» зафіксавала, як забралі пяць сцягоў: чатыры – у фанзоне і адзін — на трыбуне. Адной глядачцы ўдалося абараніць украінскую сімволіку.

Людзей, якія прыйшлі на канцэрт ва ўкраінскіх вышыванках, таксама не хацелі прапускаць. «Гэта было страшна… Нас ледзь не распранулі на ўваходзе. Натуральна, без канфлікту не абышлося», – напісаў ва «УКантакце» Ягор Ралько.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

У Вікторыі з Менску праваахоўнікі на ўваходзе забралі сцяг, вянкі і плакат «Дзякуй за 20 гадоў». На пытанне, ці давядзецца ёй здымаць вышыванку, яна пачула: «Гэта не трэба, а то змерзнеце».

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

Сяржук Кавалёў, Алесь Баразенка, АК, МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў