З сёння замежнікі могуць наведваць Белавежскую пушчу без візы


Замежнікі змогуць без візы знаходзіцца на тэрыторыі Белавежскай пушчы да 3 дзён.

Скарыстацца бязвізавым рэжымам можна будзе толькі праз пункт пропуску «Перароў-Белавежа». Падставай для гэтага з’яўляецца дакумент, які дае замежнаму грамадзяніну права на наведванне нацыянальнага парку.

Як тлумачаць у нацыянальным парку «Белавежская пушча», для атрымання такога дакументу трэба зарэгістравацца на сайце нацпарку (атрыманыя дадзеныя будуць перадавацца на памежны пункт пропуску). Пасля чаго трэба дачакацца пацверджання апрацоўкі заяўкі і раздрукаваць атрыманы на электронную скрыню пропуск.

Паводле інфармацыі Памежнага камітэту ўжо ў першы ж дзень дзеяння бязвізавага рэжыму Белавежскую пушчу наведае турыстычная група з Польшчы з 30 чалавек.

Куды беларусы могуць патрапіць без візы

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў