Ад сёння за сяброўствам казла і тыгра ў расейскім сафары-парку можна сачыць онлайн


Сервер сайту парку, дзе жывуць Амур і Цімур, не вытрымлівае цікавасці карыстальнікаў да сяброўства казла і тыгра.

Адміністрацыя сафары-парку ў расейскім Прыморʼі, дзе тыгр пасябраваў з казлом, усталявала 4 ўэб-камеры, каб за жыццём двух звяроў можна было сачыць онлайн цэлыя содні.

Праўда, пакуль яны не працуюць: на афіцыйнай старонцы Амура і Цімура ў «В контакте» дырэкцыя парку прызнаецца, што сайт заблакаваны праз высокую нагрузку на сервер.

На момант публікацыі, што праўда, пытанне разблакіроўкі аказалася вырашаным, але камеры ўсцяж не працуюць.

Сяброўства паміж звярамі завязалася ў лістападзе, калі Цімур даў адпор Амуру і паспрабаваў атакаваць тыгра. Гэтае сяброўства дзіўнае: паводле адміністрацыі парку, Амур здольны паляваць на казлоў. Два разы на тыдзень паркавым тыграм даюць жывую здабычу, каб яны не страцілі інстынктаў.

На рэакцыю некаторых карыстальнікаў, што цяпер дзеці тэарэтычна могуць пабачыць жыўцом крывавую сцэну патэнцыйнай смерці Цімура ад зубоў Амура, іншыя інтэрнаўты адказваюць ім, што няма чаго дзяцей пускаць у інтэрнэт:

«Тут ёсць порна і могуць н…й паслаць. Не месца гэта для дзяцей».

На сваім ютуб-канале сафары-парк вядзе відэаблог аб сяброўстве двух жывёлаў. Можна, напрыклад, паглядзець, як Амур на каталіцкае Раство стаў вегетарыянцам.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGN29ORDRmYlNobzQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]ДД, belsat.eu

Стужка навінаў