Ад сёння ў Менску пачынаюць працаваць елачныя базары


Елачныя базары будуць працаваць ва ўсіх раёнах сталіцы па 31 снежня.

Як паведамлялі раней у галоўным упраўленні спажывецкага рынку Менгарвыканкаму, рознічныя цэны будуць фармавацца ў залежнасці ад вышыні дрэва. Паводле папярэдніх звестак, елка да 1 метру абыдзецца пакупнікам у Br 10 – 22, ад 1 да 2 метраў – Br 11,5-26, ад 2 да 3 метраў – Br 15 – 30.

У суботу 23 снежня на праспекце Пераможцаў адбудзецца кірмаш «Калядная зорка!», на якім можна будзе набыць елачныя ўпрыгожванні, цацкі, сувеніры, падарункі і інш.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары