Ад сёння ў Беларусі ўводзіцца дрэс-код для кіроўцаў таксі


Кіроўцы мусяць мець «ахайны знешні выгляд», не выкарыстоўваць хатняе і спартовае адзенне.

Пра гэта раней заявіў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацыяў Сяргей Дубіна, калі каментаваў новую рэдакцыю Правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў.

Патрабаванні да знешняга выгляду будуць распаўсюджвацца і на кіроўцаў грамадскага транспарту. У сваю чаргу кіроўцам таксовак забаранілі паліць падчас руху.

Hавiны
Аўтахаўсам забароняць прадаваць машыны за наяўныя
2018.10.10 09:47

Кіроўцаў і кандуктараў грамадскага транспарту таксама абавязалі дапамагаць пасажыру з інваліднасцю пры ягонай згодзе падчас пасадкі, высадкі і набыцця праязнога дакументу.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў