Ад сёння «Белавія» лётае ў Львоў


Новы рэйс будзе ажыццяўляцца чатыры разы на тыдзень.

«Рэйсы па кірунку Мінск-Львоў плануецца выконваць па аўторках, серадах, чацвяргах і суботах з вылетам з Менску ў 13:10 і вяртаннем з Львова назад у 15:20. Палёты ў Львоў плануецца выконваць на самалётах Embraer 175», – паінфармавалі ў кампаніі.

Менш чым за суткі да палёту ў самалёце былі раскупленыя амаль усе месцы. Пра гэта намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі па маркетынгу і вонкаваэканамічнай дзейнасці Ігар Чаргінец паведаміў у сваім «Фэйсбуку».

Таксама з 1 жніўня «Белавія» павялічыла колькасць палётаў па маршруце Менск – Адэса – Менск з 12 да 14 у тыдзень.

Пасля закрыцця наўпроставага авіязлучэння паміж Украінай ды Расеяй колькасць рэйсаў у беларускі аэрапорт павялічылася ў разы, а маршрутная сетка палётаў з Менску ва Украіну пашырылася.

Аэрапорт «Менск» стаў галоўным транзітным хабам для нашых суседзяў, а «Белавія» – адным з галоўных перавозчыкаў.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары