Ад малога да вялікага: у Менску затрымалі валютчыкаў, аднаму з якіх – 16 гадоў


Паніка на рынку куплі-продажу валюты ўсцяж трывае. Першыя затрыманні нелегальных абменьвальнікаў адбыліся ў сталіцы – затрымалі чацвярых, сярод якіх ёсць няпоўнагадовы.

Двух мужчынаў, 1983 і 1989 гадоў нараджэння, затрымалі на вуліцы Прытыцкага. У іх сканфіскавалі Br 19,6 млн і $ 950.

За парушэнне парадку правядзення валютных аперацый затрымалі двух менчукоў, 1962 і 1998 гадоў нараджэння на тэрыторыі ТРЦ «Экспабел». У іх канфіскавалі Br 10,8 млн і $ 315.

Праваахоўныя органы Беларусі раней заявілі пра сваю гатоўнасць змагацца з валютчыкамі.

З 1 студзеня падатковая інспекцыя будзе ведаць пра тое, хто і колькі валюты купляе. Аб доступе падаткавікоў да інфармацыі, якая складае банкаўскую таямніцу фізічных асоб, заявіла старшыня праўлення Нацбанку Надзея Ермакова. Змены ў Падатковы кодэкс былі запланаваныя яшчэ ў кастрычніку да валютнага буму: праз гэты механізм падатковая інспекцыя спадзяецца выяўляць «дармаедаў», якія ўтойваюць свае даходы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў