«Ад іх бруд у хаце», – «СБ-Беларусь сегодня» адгукнулася на шоу НТВ, дзе Лукашэнку назвалі «гуляшчай жонкай»


28 лістапада ў эфір НТВ выйшла палітычнае шоу «Место встречи», у якой вядоўцы Вольга Бялова і Андрэй Норкін у абразлівай форме крытыкавалі беларускія ўлады за іх імкненне наладжваць стасункі з Еўразвязам. Газета адміністрацыі прэзідэнта «СБ-Беларусь сегодня» адрэагавала на гэту праграму невялічкай заметкай, дзе параўнала расейскае тэлебачанне з псіхлячэбніцай.

У тэксце вядоўцаў шоу называюць шаўкамі, а саму праграму «аніякай». Заказчыкаў і выканаўцаў шоу аўтар заметкі параўнаў з пацыентамі псіхіятрычнай лячэбніцы, «у якую не завезлі медыкаментаў». «Беларусь нікому не жонка, вам тым больш», – адзначае аўтар.

«Ніякае НТВ не можа нас зняважыць», – падкрэслівае ён.

Нагадаем, вядоўца падчас шоу некалькі разоў паўтарыла, што Лукашэнка вядзе сябе як «гуляшчая жонка», а пазней дадала: гэта нават не жонка, а «найстаражытнейшая» (відаць, гаворка пра прафесію – прастытуцыю – заўвага belsat.eu).

Заметка «СБ-Беларусь сегодня» была праілюстраваная карыкатурай на расейскае тэлебачанне.

Малюнак – Алег Карповіч, sb.by

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары