Ад Чэрніка да Мартыновіча: 13 найдаражэйшых беларускіх футбалістаў


Беларуская зборная ніколі не трапляла на «Еўра», але айчынныя футбалісты даводзяць, што дорага сябе прадаць можна і ў іншых месцах.

13–9 месцы

Адразу пяць беларускіх гульцоў эксперты ацанілі ў € 1 млн.

Сяргей Чэрнік

«Нансі»

Летась у беларускім чэмпіянаце Сяргей аформіў рэкордную сухую серыю, не прапускаючы галоў цягам дзесяці стартавых матчаў запар. З улікам папярэдняга сезону серыя дасягнула 1072 хвілін. У чэрвені пераехаў у Францыю.

Максім Валадзько

«БАТЭ»

23-гадовы левы абаронца добра гуляе як у атацы, так і ў абароне. У апошняй таварыскай гульні нацыянальнай зборнай з Ірландыяй (2: 1) менавіта Валадзько забіў пераможны гол. А гэтая каманда патрапіла на «Еўра» і дайшла да ⅛ фіналу.

Ягор Філіпенка

«Макабі»

Летась Філіпенка стаў чацвёртым беларускім футбалістам, які згуляў у іспанскай Прымеры. Але замацавацца ў складзе мясцовай Малагі ў спартоўца не атрымалася. Паводле Ягора, у дзяцінстве мама заўсёды казала яму: «Вучы ангельскую!» Але ён ня слухаў. Авалодаць гішпанскай таксама не атрымалася, гэта і стала перашкодай для паспяховай адаптацыі беларуса ў Ля Лізе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”226542″ img_size=”large” alignment=”center”][vc_column_text]Зараз Філіпенка паспрабуе вучыць іўрыт: некалькі дзён таму гулец падпісаў кантракт з ізраільскім «Макабі». Бабуля Філіпенкі пражыла ў Ізраілі 50 гадоў, таму клуб збіраецца зарэгістраваць футбаліста як ізраільцяніна.

Сяргей Крывец

Свабодны агент

Апошнім клубам Крыўца быў французскі «Мец». За тры гады ў Францыі, паўабаронца адзначыўся толькі двума галамі, згуляўшы ў агульнай колькасці 36 матчаў. У апошнім сезоне Сяргей дапамог сваёй камандзе прабіцца ў вышэйшы дывізіён, але паводле вынікаў сезону кантракт з футбалістам не быў працягнуты.

Сяргей Кісляк

«Газіянтэпспор»

За апошнія паўгода Кісляк патаннеў на 300 тыс. еўраў. Але пераезд чатырохразовага срэбнага прызёра чэмпіянату Беларусі і ўладальніка Кубка Расеі ў сонечны Газіянтэп пасля пяці гадоў у Татарстане, магчыма, дапаможа Сяргею вярнуць былыя кандыцыі. Пасля таго, як турэцкая федэрацыя футболу дазволіла прысутнічаць на полі адзінаццаці легіянерам адначасова, Турцыя стала папулярным напрамкам сярод беларусаў.

8–7 месцы

Два беларускія футбалісты каштуюць па € 1,2 млн.

Антон Пуціла

«Газіянтэпспор»

Сярэдні заробак гульца турэцкай Суперлігі складае 525 тыс. еўраў, а стаўка падатку для футбалістаў значна ніжэйшая (15%), чымся для туркаў, якія аддаюць дзяржаве 27 % свайго заробку. Таму, параіўшыся з ветэранамі Суперлігі Глебам і Радзьковым, Антон Пуціла без сумневаў падпісаў з «Газіянтэпспорам» двухгадовы кантракт, і ўжо адзначыўся двума галамі за новы клуб.

Павел Няхайчык

«Арэнбург»

5 гадоў таму маскоўскае «Дынама» за бронзавага прызёра моладзевага чэмпіянату Еўропы пералічыла «БАТЭ» 3 млн еўраў. У «Дынама» за трынаццаць матчаў Павел Няхайчык забіў толькі адзін гол, і з большага паліраваў лаву. Далей было вяртанне ў «БАТЭ», пасля «выгнанне» ў сібірскую Томь і вылет у другі дывізіён расейскага чэмпіянату.[/vc_column_text][vc_single_image image=”226562″ img_size=”large” alignment=”center”][vc_column_text]Гуляць у Футбольнай нацыянальнай лізе Паўлу не падабалася, таму ў апошнім сезоне футбаліст накалаціў 7 галоў і дапамог томскай камандзе прабіцца ў Прэм’ер-лігу. Калі кантракт скончыўся, Няхайчык перабраўся ў «Арэнбург».

6–4 месцы

Тры футбалісты былі ацэненыя ў € 1,5 млн.

Станіслаў Драгун

«Дынама» Масква

Апошнія тры гады бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы гуляў у «Крылах Саветаў». З месячным заробкам амаль у 65 тысячаў еўраў, Станіслаў застаўся ў самарскім клубе і пасля вылету з Прэмʼер-лігі, а налета дапамог яму вярнуцца ў эліту. У снежні 2015 года па заканчэнні кантракту Драгун адмовіўся яго падаўжаць і ўжо праз месяц перайшоў у «Дынама». Беларускім футбалістам цікавілася таксама варшаўская «Легія», але Станіслаў, дынамавец з дзяцінства, без роздумаў падпісаў з маскоўскім клубам кантракт на 3,5 гады.[/vc_column_text][vc_single_image image=”226538″ img_size=”large” alignment=”center”][vc_column_text]У дэбютным матчы за «Дынама» Драгун забіў гол, а пасля быў прызнаны лепшым гульцом туру ў Прэм’ер-лізе. Атрыманая пасля траўма не дазволіла дапамагчы камандзе ў значнай ступені, і паводле вынікаў сезону «Дынама» ўпершыню ў сваёй гісторыі выляцела ў ФНЛ. Але кантракт ёсць кантракт: гэтае міжсезонне Драгун правядзе ў некалі вялікім маскоўскім клубе.

Ігар Стасевіч

«БАТЭ»

Пасля матчу з «Гарадзеяй» (1: 1) паўабаронца «БАТЭ» выйшаў на 4-е месца па колькасці галявых перадач за ўсю гісторыю айчынных чэмпіянатаў у элітным дывізіёне. Іх у актыве Ігара ўжо 80. У свае 30 гадоў паўабаронца падтрымлівае статус лепшага футбаліста краіны. Заўзятары БАТЭ ўжо назвалі Ігара самым карысным гульцом каманды ў сакавіку і красавіку.

Міхаіл Гардзейчук

«БАТЭ»

Напачатку сезона Міхаіл вырашыў, што пакладзе пятнаццаць галоў толькі ў чэмпіянаце. На ягоным рахунку ўжо восем мячоў і дзве галявыя перадачы. Калі працягне засмучаць брамнікаў у такім жа тэмпе, задуманае амаль дакладна стане рэальнасцю.

3 месца

Дзяніс Палякоў

«БАТЭ»

€ 1,7 млн[/vc_column_text][vc_single_image image=”226566″ img_size=”large” alignment=”center”][vc_column_text]У 2011 годзе трансфер Палякова з «Шахцёра» ў «БАТЭ» склаў рэкордныя для ўнутры беларускага рынка 600 000 долараў. З таго часу 25-гадовы футбаліст паспеў стаць чатырохразовым чэмпіёнам Беларусі і некалькі разоў трапіць у спіс найлепшых гульцоў турніру. Такім чынам, кошт Дзяніса Палякова ўзрос да €1,7 мільёна. Але сам футбаліст лічыць, што гэта вельмі вялікія грошы, і ў беларускім чэмпіянаце наўрад ці хтосьці будзе гатовы выкласці такую суму. Таму Дзяніс сцягнуў у тэлефон прыкладанне для вывучэння ангельскай мовы, збірае торбы і гатовы ў любы момант зʼехаць, але канкрэтных прапаноў пакуль няма.

2 месца

Рэнан Брэсан

«АПОЭЛ»

€ 2 млн[/vc_column_text][vc_single_image image=”226582″ img_size=”large” alignment=”center”][vc_column_text]Пасля шасці паспяховых сезонаў у Беларусі Брэсан паехаў зарабляць у Расею, а пазней у Казахстан. Пасля Азіі трохразовы чэмпіён Беларусі перабраўся ў партугальскі «Рыю Аві». Неўзабаве ў Брэсана нарадзіўся сын і матывацыя зарабляць толькі ўзрасла. Брэсанам цікавіліся нават клубы Бундэслігі, але паўабаронца абраў «АПОЭЛ» з Нікасіі – клуб які гарантуе дзве рэчы: высокі заробак і стабільнае месца ў аснове.

1 месца

Аляксандр Мартыновіч

«Краснадар»

€ 3 млн[/vc_column_text][vc_single_image image=”226558″ img_size=”large” alignment=”center”][vc_column_text]Паводле нямецкага рэсурсу Transfermarkt, які адсочвае кошты футбалістаў на трансферным рынку, Мартыновіч – самы дарагі беларускі гулец.

Пасля цудоўна праведзенага ў Беларусі сезону 2010 года на абаронцу звярнулі ўвагу расейцы. За 390 тыс. еўраў Аляксандр перабраўся ў Краснадар, дзе правёў пяць гадоў (106 афіцыйных матчаў, 3 галы). Было ўсё: ад капітанскай павязкі да складу запасных.[/vc_column_text][vc_column_text]Апошні сезон бронзавы прызёр расейскага чэмпіянату правёў на правах арэнды ўва «Урале» пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста Вадзіма Скрыпчанкі. У чэрвені Мартыновіч працягнуў кантракт з «Краснадарам» да 2018 года. Але заўзятары не пакідаюць надзеі, што капітан зборнай Беларусі пяройдзе ў лепшы клуб.

Агульны кошт беларускай топ-трынаццаткі – € 18,6 мільёнаў. З Вышэйшай лігі Беларусі ў ёй толькі чатыры футбалісты (усе – з «БАТЭ»), астатнія гуляюць у замежных чэмпіянатах.

Для параўнання. Самы дарагі футбаліст «Еўра-2016» – партугалец Крышціяну Раналду. Яго спецыялісты ацанілі ў € 97 млн.

Мікіта Семяненка, belsat.eu

Стужка навінаў