Ад агентуры і давераных асобаў з ЧАЭС: Бетон залівалі неахайна, як на будаўніцтве кароўніку (РАССАКРЭЧАНЫ АРХІЎ КДБ)


Узвядзенне Чарнобыльскай АЭС часамі нагадвала будаўніцтва гаспадарчай пабудовы, а не стратэгічнага абʼекту. Пра гэта сведчаць 32 рассакрэчаныя дакументы КДБ, у якіх апісваюцца памылкі праектантаў, будаўнікоў, інжынераў-абібокаў. Некаторыя з апублікаваных дакументаў цалкам пабудаваныя на інфармацыі агентаў (інфарматараў) КДБ, якія працавалі на будаўніцтве АЭС.

Дакументы КДБ апублікаваў Украінскі вызвольны рух.

15 жніўня 1972 пачалося будаўніцтва ЧАЭС. Тады быў заліты першы куб бетону і закладзеная капсула з лістом да будучых пакаленняў. Ужо на наступны год мясцовыя чэкісты рапартавалі, што будаўнічая пляцоўка нагадвае прахадны двор. Старшыня ўпраўлення КДБ пры Савеце Міністраў УССР пісаў свайму кіраўніцтву пра выкарыстанне арматуры, разлічанай на меншыя нагрузкі, і будаўнікоў, якія абы-як заліваюць падмурак.

Чытайце таксама >>> Мінэнерга пацвярджае «дэфект пры падрыхтоўчых працах» на будоўлі АЭС[/vc_column_text][vc_column_text]

Ліпень 1973 г.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”198651″ img_size=”642×800″][vc_single_image image=”198655″ img_size=”642×800″][vc_single_image image=”198659″ img_size=”642×800″][vc_column_text]Маёр Цюцюннік у сваёй справаздачы за ліпень 1973 года звяртае ўвагу на няякасны бітум і дрэнна звараныя арматурныя каркасы, які пастаўляліся на будаўніцтва ЧАЭС.[/vc_column_text][vc_single_image image=”198679″ img_size=”642×800″][vc_single_image image=”198684″ img_size=”642×800″][vc_column_text]

Снежань 1978 г.

[/vc_column_text][vc_column_text]Паказуха і жаданне здаць абʼект на чарговую гадавіну рэвалюцыі маглі стаць прычынай тэхнагеннай катастрофы на ЧАЭС ужо 1978 годзе, калі быў запушчаны другі энергаблок АЭС нягледзячы на пашкоджаную гідраізаляцыю аднаго з блокаў атамнай электрастанцыі. Пра магчымую катастрофу працаўніку КДБ паведаміў агент «Юра».

Глядзіце таксама >>> «Мы не хочам быць з маскалямі, якія зрабілі нам Чарнобыль»[/vc_column_text][vc_single_image image=”198693″ img_size=”large”][vc_single_image image=”198697″ img_size=”large”][vc_single_image image=”198701″ img_size=”642×800″][vc_column_text]

Верасень 1982 г.

[/vc_column_text][vc_column_text]Праз некалькі гадоў ЦК Кампартыі Украіны атрымаў кароткую справаздачу пра першую сурʼёзную пазаштатную сітуацыю на ЧАЭС.[/vc_column_text][vc_single_image image=”198710″ img_size=”large”][vc_column_text]

Травень 1983 г.

[/vc_column_text][vc_column_text]А ў 1983 годзе падпалкоўнік КДБ Самойлаў паведаміў свайму кіраўніцтву пра хібы сістэмы бяспекі рэктараў, якія выкарыстоўваліся на некалькіх атамных электрастанцыях на тэрыторыі Арменіі, Украіны ды РСФСР.

Чытайце таксама >>> Астравецкая «расліна». Беларусь даслала Літве справаздачу аб АЭС, перакладзеную ў «Google Translate»[/vc_column_text][vc_single_image image=”198715″ img_size=”642×800″][vc_column_text]

Сакавік-жнівень 1984 г.

[/vc_column_text][vc_column_text]Літаральна праз год ЧАЭС пачала трашчаць па швах. У рэактарным памяшканні праз высокую тэмпературу пачалі разбурацца апорныя канструкцыі, а таксама з прычыны неэфектыўнай цеплаізаляцыі – апаўзаць пліты перакрыццяў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”198728″ img_size=”large”][vc_single_image image=”198732″ img_size=”large”][vc_column_text]Савецкія спецслужбы выдатна разумелі, што некаторыя элементы чарнобыльскага рэактару былі выкананыя на скорую руку. Эксперт, якога ў справаздачы КДБ называюць «ЖВА», папярэджваў, што лопаюцца сталёва-цырконіевыя перахаднікі ў трубах рэактара. Такіх перахаднікоў у рэктары было каля 1700, і спецыялісты былі не ў стане высветліць, які менавіта псуецца.[/vc_column_text][vc_single_image image=”198738″ img_size=”large”][vc_single_image image=”198742″ img_size=”642×800″][vc_single_image image=”198785″ img_size=”642×800″][vc_column_text]26 красавіка 1986 года на ЧАЭС адбыўся выбух. Сярод прычынаў аварыі называюць недасканалую канструкцыю рэктару і некваліфікаваны персанал, які працаваў на Чарнобыльскай АЭС. І пра гэта было вядома задоўга да аварыі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў