«Ад 7 раніцы чакаем падмацаванняў». Украінскія «кібаргі» намагаюцца ўтрымаць аэрапорт


Колькасць параненых украінскіх вайскоўцаў у данецкім аэрапорце можа сягаць 15, прынамсі адзін жаўнер забіты. Тэрарысты працягваюць штурм.

«Пакуль што мы знаходзімся ў частцы аэрапорту, але большую ягоную частку занялі тэрарысты. Сітуацыя вельмі складаная, – цытуе словы аднаго з абаронцаў аэрапорту ўкраінскі тэлеканал 112.ua. – Мы ад 7 раніцы чакаем падмацавання, але гэта толькі абяцанкі. Трошку спрабавалі накрыць «Градамі» і мінамі, але гэта не дало плёну».

Расейскія медыі паказалі відэа, у якім адзін з лідараў баевікоў па мянушцы Матарола дае інтэрвю у адным з тэрміналаў Данецкага аэрапорту. «Мы паказалі ВСУ, «кібаргам», усяму ўкраінскаму ураду, што мы ў стане з імі змагацца», – заявіў тэрарыст.

Ва ўкраінскім генштабе сітуацыю называюць «крытычнаю».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў