Ад 13 да 40 рублёў. Сталі вядомыя новыя цэны на школьныя падручнікі ў Беларусі


Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла новыя цэны на школьныя падручнікі ў 2017/2018 навучальным годзе. Пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Падручнікі падаражэлі: напрыклад, заплаціць за падручнікі для сямікласніка давядзецца 20 рублёў і 28 капеек. Для параўнання — летась бацькі за аналагічны камплект мусілі былі выкласці толькі 8 рублёў і 12 капеек.

Кошт усяго камплекта з 11 падручнікаў для першага класа складае 16,49 беларускіх рублёў, для другога класа – 19,52 (11 падручнікаў), для трэцяга класа – 21,96 (13 падручнікаў), для чацвёртага класа – 13,4 (12 падручнікаў), для пятага класа – 24,02 (16 падручнікаў), для шостага класа – 26,64 (13 падручнікаў), для сёмага класа – 40,57 (14 падручнікаў), для восьмага класа – 17,59 (14 падручнікаў), для дзявятага класа – 16,06 (16 падручнікаў), для дзясятага класа – 22,17 (15 падручнікаў), для адзінаццатага класа – 27,97 (16 падручнікаў).

Паводле Міністэрства адукацыі, плата складае толькі палову ад сабекошту камплектаў кніг і дапаможнікаў.

Заплаціць за школьныя кнігі трэба да 1-га кастрычніка. Пры гэтым для дзяцей з шматдзетных сем’яў прадугледжаная 50-адсоткавая зніжка, а вучні з сацыяльна неабароненых сем’яў атрымаюць падручнікі бясплатна.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў