Ад 13 лютага аплаціць праезд банкаўскай карткай на турнікеце можна на трох станцыях менскага метро


Ад сёння бескантактавымі картамі Visa і MasterCard можна плаціць ва ўсіх вестыбюлях на трох станцыях менскага метро: «Плошча Леніна», «Плошча Якуба Коласа» і «Каменная горка».

Да сёння аплаціць праезд карткай можна было толькі на ўваходзе на станцыю «Плошча Леніна» з боку «Сталіцы».

Каб аплаціць праезд, трэба прыкласці картку да валідатару на турнікеце. З яе спішуць кошт квітка – 65 капеек, пасля гэтага турнікет адкрываецца.

Першы мадэрнізаваны турнікет на «Плошчы Леніна», створаны ў партнёрстве з БПС-Ашчадбанкам і IBA Group, запрацаваў 19 верасня. За гэты час больш 4,3 тысячы чалавек з Беларусі і з шасці замежных краін аплацілі праезд карткай Visa.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў