Ад 0 да 30: апазіцыя робіць стаўкі, колькі «сваіх» трапіць у парламент

video

Уявім, што на выбарах 11 верасня няма фальсіфікацыяў. Колькі апазіцыянераў трапіць у парламент? А калі выбары пройдуць, як звычайна?

Прагнозы робяць удзельнікі перадвыбарчых дэбатаў на «Белсаце».

Калі б у Беларусі раптам запанавала дэмакратыя і адбыліся празрыстыя выбары ў парламент, на іх перамагло б каля 20 апазіцыянераў, лічыць палітолаг Андрэй Казакевіч. Старшыня Вярхоўнага Савету ХІІ склікання Мечыслаў Грыб называе лічбу 30. Самы аптымістычны прагноз агучвае прадстаўнік Аб’яднанай апазіцыі Аляксандр Дабравольскі: больш за палову месцаў у Палаце прадстаўнікоў дасталіся б апазіцыянерам.

Колькі ж дэпутатаў ад апазіцыі будзе ў парламенце па выніках гэтых выбараў? Два, лічыць Аляксандр Дабравольскі. Мечыслаў Грыб і Андрэй Казакевіч згодныя ў прагнозе: нікога. «Не ведаю», – такім быў адказ прадстаўніка кампаніі «Гавары праўду!» Сяргея Вазняка.

Гэта ўрывак першай серыі дэбатаў, якія адбыліся ў пятніцу, 2 верасня.

Глядзіце дэбаты на «Белсаце» штодня пасля 21:00 па тэлевізары і ў анлайн-трансляцыі.

Глядзіце першую серыю дэбатаў цалкам:

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары