Абыякавасць уладаў да спадчыны: гомельскія валанцёры самастойна аднавілі архітэктурны помнік


Гэты дом нарадзіўся ў 1924 годзе. Ды разам з падобнымі пабудовамі вырас у забудову, якая сталася сапраўднай візітоўкай, калі не архітэктурным «тварам» Гомля. Актывісты далі драўлянаму помніку «другі шанец» ды самастойна аднавілі вонкавы выгляд дому.

На пачатку XX стагоддзя горад на 90 % складаўся з драўлянай забудовы. І падобны арнамент – так званая страла – быў адным з самых распаўсюджаных аконных лістаў. Меўся і сакральны сэнс у гэтых узорах.

Аднак адной толькі сілы «абярэгу» недастаткова. Ад некалі буйнога масіву сёння засталіся рэшткі. Дамы ў цэнтры Гомля даведзены да жахлівага стану: будынкі абшываюцца сайдынгам, знішчаецца дэкор для шклопакетаў. Шмат гаспадароў драўляных будынкаў чакаюць зносу яшчэ з 80-ых., таму не рамантавалі свае дамы. Але валанцёры ўпэўненыя, што, калі прыкласці трошкі намаганняў, то малымі сродкамі дамы можна прывесці да даволі някепскага выгляду.

Дзякуючы намаганням валанцёраў, гэты дом можа і перажыве эпоху вялікага разбурэння. Але хутчэй застанецца напамінам пра абыякавасць уладаў да спадчыны, але не гістарычным помнікам архітэктуры.

Вольга Саўле, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары