Абвяшчэнне прысуду Андрэю Гаўрашу, у якога страляў міліцыянт, перанесена на заўтра без тлумачэння прычын


Прысуд у справе Андрэя Гаўраша, якога ў навагоднюю ноч параніў міліцыянт Руслан Салаўёў, абвесьцяць у судзе Маскоўскага раёну Менску 2 жніўня а 10-й гадзіне.

Раней паведамлялася, што прысуд будзе абвешчаны сёння, 1 жніўня. Аднак, прыйшоўшы ў суд, прысутныя даведаліся, што абвяшчэнне перанесена на заўтра. Прычын пераносу ў судзе не патлумачылі.

У сваім апошнім слове 31 жніўня Андрэй Гаўраш звярнуўся да суддзі, сказаўшы, што «спадзяецца на справядлівы вырак».

Пракурор Алена Крупеніна папрасіла суд пакараць 29-гадовага работніка «Кераміна» Андрэя Гаўраша трыма гадамі пазбаўлення волі.

Нагадаем, Гаўраш абвінавачваецца ў тым, што 1 студзеня ў 6:45 на парозе ўласнай кватэры напаў на сяржанта міліцыі Руслана Салаўёва, знаходзячыся ў нецвярозым стане.

Нарад міліцыі выклікалі суседзі, якія паскардзіліся на шум. Нягледзячы на тое, што Гаўраш быў паранены з табельнай зброі, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Сяржант Салаўёў, як высьветлілася на папярэднім паседжаньні суду, 1 студзеня ўпершыню за час службы выкарыстаў табельную зброю. Папераджальнага стрэлу не было, Салаўёў стрэліў адразу ў нагу і спіну Гаўрашу.

КА, belsat.eu, паводле svaboda.org

Глядзі таксама
Каментары