Абвешчаны лаўрэаты Нобэлеўскай прэміі па медыцыне


Шведская каралеўская акадэмія навук 2 кастрычніка абвясціла імены лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне за 2017 год. Гэта навукоўцы з ЗША Джэфры Хол, Майкл Росбаш і Майкл Янг – яны ўзнагароджаны за даследаванні ў галіне механізмаў функцыянавання і кантролю ўнутранага вуха.

У мінулым годзе лаўрэатам Нобэлеўскай прэміі па медыцыне стаў прафесар Такійскага ўніверсітэту Ёсіноры Асумі.

3 кастрычніка ў Стакгольме абвесцяць лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па фізіцы, 4 кастрычніка – па хіміі, паведамляе DW.

ІІ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары