Абвал беларускага рубля: курс долара і еўра ўзрос на 6%


Беларускі рубель трэці дзень запар імкліва падае. Гэта звязана з абвалам рынку ў Расеі, які адбыўся пасля ўвядзення новых санкцыяў ЗША.

У Беларусі ад панядзелка долар падаражэў амаль на 6%, еўра – больш чым на 6,6%. Адначасова на 5% упаў расейскі рубель.

Сёння на таргах у Менску долар і еўра працягнулі расці. Прычым еўра дасягнуў 2,5580 беларускага рубля, што з’яўляецца гістарычным максімумам. Мінулым разам гэты максімум абнаўляўся ў лютым 2016 года – тады курс еўра склаў 2,4956 рубля.

Курс долара па выніках сённяшніх таргоў павялічыўся на 0,0440 рубля (2,17%) і склаў 2,0698 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк Беларусі выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра – 30 і 20%. Іншымі словамі, курс фарміруецца на падставе попыту і прапановы.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў