АБСЕ: прарасейскія баевікі вывозяць вугаль з Луганскай вобласці


Вугаль з Луганскай вобласці ў Расею перавозіцца адмысловымі грузавымі канвоямі. Памежныя чыгуначныя дарогі цяпер знаходзяцца ў непрацоўным стане. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы назіральнай місіі АБСЕ.

Збор інфармацыі прадстаўнікі місіі ажыццяўлялі на памежных пунктах пропуску «Гукава» і «Данецк» у Растоўскай вобласці. Місія АБСЕ зафіксавала факт перавозкі вугалю з Луганскай вобласці на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі. У справаздачы сцвярджаецца, што місія заўважыла павелічэнне колькасці асоб, апранутых у вайсковую вопратку, якія перасякалі мяжу ў абодвух напрамках як ва Украіну з Расіі, так і наадварот (з 372 да 555 асобаў у дзень).

Раней паведамлялася, што прарасейскія тэрарысты імкнуцца ўсталяваць кантроль над усімі вугальнымі радовішчамі на Данбасе. Таксама паведамлялася, што баевікі вывозяць у Расею не толькі вугаль, але і абсталяванне заводаў і нават сёлетні ўраджай.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў