АБСЕ: на Данбасе сталі на 55% больш страляць з забароненай зброі


СММ АБСЕ заяўляе пра рост узроўню гвалту на лініі размежавання ў зоне АТА на Данбасе.

Пра гэта ў пятніцу паведаміў намеснік старшыні СММ АБСЕ Аляксандр Хуг , перадае «Украінская праўда».

«На працягу тыдня мы назіралі рост узроўню гвалту ўздоўж лініі судакранання. Колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню, зафіксаваных СММ АБСЕ, павысілася на 55%. Асаблівую заклапочанасць выклікала шырокае ўжыванне зброі, забароненай менскімі дамоўленасцямі», – сказаў ён.

Хуг дадаў, што СММ АБСЕ зарэгістравала 547 выпадкаў ужывання рэактыўных сістэм залпавага агню, іншых адзінак артылерыі і мінамётаў. Апошнія 5 дзён ён знаходзіцца на Данбасе.

Раней назіральная місія АБСЕ на Данбасе зафіксавала павелічэнне колькасці выбухаў у зоне АТА ў 3-7 разоў на працягу ўсяго дня.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў