АБСЕ: колькасць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва Данбасу павялічылася на 110%


Паводле дадзеных Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ (СММ АБСЕ) ва Украіне, на Данбасе з пачатку года загінулі 45 мірных жыхароў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні СММ АБСЕ Аляксандр Хуг у Вене, перадае DW.

Паводле яго, яшчэ 216 цывільных за гэты час былі параненыя

«Колькасць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва павялічылася на 110 адсоткаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году», – адзначыў Аляксандр Хуг.

Ён дадаў, што цывільнае насельніцтва ў Данбасе гіне праз абстрэлы на лініі размежавання, якія працягваюцца негледзячы на менскія дамоўленасці.

СММ канстатуе павелічэнне колькасці парушэнняў рэжыму спынення агню ў Данецкай і Луганскай вобласці ў апошнія дні, пашкоджанні цывільных абʼектаў, а выкарыстанне артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню на лініі размежавання.

Стужка навінаў