Абралі новага генеральнага сакратара ААН


Генеральная асамблея ААН зацвердзіла прызначэнне на пасаду генеральнага сакратара арганізацыі былога прэмʼер-міністра Партугаліі Антонью Гутэрыша, кандыдатуру якога раней ухваліла Рада бяспекі.

Гутэрыш уступіць у пасаду з 1 студзеня 2017 года.

Антонью Гутэрыш быў прэмʼер-міністрам Партугаліі з 1995-га да 2002 года. З 2005 года да 2015 года ён быў вярхоўным камісарам ААН па справах уцекачоў. 5 кастрычніка Рада бяспекі ААН зацвердзіла ягоную кандыдатуру на пасаду генеральнага сакратара большасцю галасоў. Акрамя яго на пасаду прэтэндавалі яшчэ дзевяць кандыдатаў.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Генеральны сакратар ААН абіраецца Генеральнай асамблеяй на рэкамендацыю Рады бяспекі. Тэрмін паўнамоцтваў складае пяць гадоў з магчымасцю перавыбрання. З 2007 года пасаду займае паўднёвакарэйскі дыпламат Пан Гі Мун – ягоныя паўнамоцтвы заканчваюцца 31 снежня 2016 года.

МЯ, паводле meduza.io

Стужка навінаў