Аблава на журналістаў па ўсёй краіне. Дадалося відэа


На нашых калегаў па ўсёй краіне сёння ідзе «паляванне». У чатырох гарадах затрыманыя журналісты, якія супрацоўнічаюць з нашым тэлеканалам.

Затрыманне Алеся Ляўчука ў Кобрыне

Сёння наш калега Алесь Ляўчук паехаў у службовую камандыроўку ў Кобрын. Пра сваё затрыманне журналіст Алесь Ляўчук паведаміў у «Фэйсбуку».

«Нас затрымалі вельмі жорстка – знішчылі тэхніку», – кажа Алесь.

Затрыманні журналістаў ў Гомлі

Фрылансерка Ларыса Шчыракова паведаміла, што яе затрымалі ў Гомлі. Праваахоўнікі мелі прэтэнзіі адносна машыны, маўляў, яна можа быць угананая.

Учора спадарыня Ларыса атрымала спагнанне ў памеры 7 базавых велічыняў  за удзел у Маршы недармаедау ў Рагачове 12 сакавіка.

Таксама спынілі Кастуся Жукоўскага, які кіраваў уласным аўтам. Супрацоўнікі ДАІ патрабуюць паказаць, што знаходзіцца ў багажніку. Спадар Жукоўскі патрабуе, каб гэта зрабілі з панятымі.

“Прайшло больш трох гадзін дакументы невяртаюць!” – паведаміў Кастусь Жукоўскі а 15:20.

Затрымалі Сяргея Русецкага і Уладзіміра Лунёва каля Полацку

Абноўлена 13:56. Русецкага і Лунёва адпусцілі

На Віцебшчыне міліцыянты затрымалі журналістаў Сяргея Русецкага і Уладзіміра Лунёва. Яны знаходзяцца ў РАУСе ў Полацку. Вядома, што міліцыянты патрабуюць ад журналістаў пісьмовых тлумачэнняў. На дадзены момант сувязі з журналістамі няма.

Стала вядома, што Русецкага і Лунева спынілі за некалькі кіламетраў да Полацку. Клаі яны накіроўваліся ў Новапалоцак на акцыю, супраць дэкрэта № 3. Паводле міліцыянтаў, прычына спынення ў тым, што 1 сакавіка ў вёсцы  Фарынава адбыўся разбойны напад, і аўта, на якім персоўваліся журналісты, падобнае на аўта, якое фігуруе ў справе па разбойным нападзе.

Затрыманне Вольгі Чайчыц і Сяржука Кавалёва ў Барысаве

Журналістаў Вольгу Чайчыц і Сяржука Кавалёва затрымалі падчас наўпроставага эфіру. Яны вялі онлайнавую трансляцыю з плошчы ў Барысаве.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў