Аблава ў Менску. У бізнесоўца сканфіскавалі $1,2 млн наяўнымі


Дэпартамент фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю зладзіў у Менску спецаперацыю ў дачыненні трох фірмаў. Адначасова ў 12 месцах зладзілі вобшукі ды сканфіскавалі кампютары, дакументы і шмат наяўных грошаў.

Кіраўніцтва фірмаў вінавацяць у выкарыстанні падстаўных бізнес-структураў дзеля таго, каб абыйсці падаткі. Паводле дзяржкантролю, тры фірмы ўхіліся ад падаткаў на суму каля 10 мільярдаў рублёў. У дачыненні да кіраўнікоў гэтых кампаній распачатыя тры крымінальныя справы.

Як паведамляе Дзяржкантроль, у кіраўніка адной з фірмаў сканфіскавалі больш за $ 1,2 млн наяўнымі.

Кампаніі, што карысталіся з «паслугаў» ілжэструктураў, працуюць у сферы прамысловай ачысткі вады, гандлю керамічнай пліткай і сантэхнікай, вытворчасці і рэалізацыі металаканструкцыяў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў