Абітурыенты ад 2017 года змогуць здаваць ЦТ па чатырох прадметах


На нарадзе ў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 3-га траўня абмяркоўваліся пытанні карэкціроўкі правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў пры наборы абітурыентаў улічваць патрэбы эканомікі і сацыяльнай сферы краіны. Таксама было вырашана змяніць парадак правядзення цэнтралізаванага тэставання.

У прыватнасці, з 2017 года абітурыенты пры паступленні ў ВНУ змогуць здаваць ЦТ па чатырох вучэбных дысцыплінах, а пры паступленні падаваць вынікі трох. Абітурыенты сярэдніх спецыяльных вучэльняў атрымаюць магчымасць здаваць тры ЦТ і падаваць вынікі двух. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ўхваліў прапановы, каб сертыфікат аб праходжанні ЦТ дзейнічаў цягам двух гадоў і каб колькасць рэзервовых дзён ЦТ павялічыць да трох.

Пры паступленні на асобныя дэфіцытныя спецыяльнасці прапануецца ўвесці прэферэнцыі для абітурыентаў. Cпіс гэтых спецыяльнасцяў штогод будзе складаць Мінадукацыі пасля ўзгаднення з іншымі дзяржаўнымі органамі.

Прапанаваныя навацыі ўступяць у сілу з наступнага года, а сёлетняя ўступная кампанія пройдзе паводле дзейных правілаў.

МЯ, паводле telegraf.by

Стужка навінаў