Абхазія пакрыўдзілася на Лукашэнку


Падчас афіцыйнага візыту Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Абхазія «ператварылася на нешта незразумелае».

Гэтыя словы абразілі кіраўніцтва Абхазіі. МЗС краіны апублікаваў афіцыйны каментар на выказванне Лукашэнкі.

«Кіраўніку Беларускай дзяржавы павінна быць добра вядома, што Рэспубліка Абхазія з’яўляецца не «краем» Грузіі, а дзяржавай, суверэнітэт якой у 2008 годзе пасля агрэсіі Грузіі ў Паўднёвай Асеціі быў афіцыйна прызнаны Расейскай Федэрацыяй», – гаворыцца ў каментары Міністэрства замежных справаў Абхазіі.

Трэба адначыць, што Беларусь не прызнае Абхазію самастойнай дзяржавай, такая ж сітуацыя з Паўднёвай Асеціяй. Грузія лічыць гэтыя тэрыторыі акупаванымі.

Краіны, якія прызналі Абхазію: Рэспубліка Паўднёвая Асеція, Нагорна-Карабахская Рэспубліка (Рэспубліка Арцах), Прыднестроўская Малдазская Рэспубліка і Данецкая Народная Рэспубліка. Усе гэтыя дзяржавы маюць статус непрызнаных ці часткова прызнаных краінаў.

Больш пра стасункі Грузіі, Абхазіі і Расеі глядзіце ў новым фільме Юрыя Хашчавацкага «Гэты шалёны, шалёны, шалёны «русский мир».

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў