Абаронца Курапатаў прыкаваў сябе да бампера МАЗа. Людзі ў масках спрабавалі «спакаваць» хлопца


Адзін з удзельнікаў «варты» на будоўлі мемарыяльнага комплексу «Курапаты», Сяргей Пальчэўскі, паклаўся пад колы грузавіка будаўнікоў і прыкаваў сябе кайданкамі да бампера. Праз тры гадзіны прыехалі людзі ў форме МНС і ў масках, перарэзалі кайданкі і спрабавалі забраць хлопца ў свой аўтобус. Мясцовыя жыхары і ды актывісты абаранілі Пальчэўскага.

[/vc_column_text][vc_column_text]

Націсніце, каб паглядзець. Трансляцыя з Курапатаў Змітра Дашкевіча

«Буду ляжаць, пакуль не здохну», – кажа Сяргей Пальчэўскі.

Сяргей Пальчэўскі

Хлопец сцвярджае, што разумее, што пайшоў на радыкальны крок, але не бачыць іншых шляхоў спыніць будаўніцтва.

Актывіст паклаўся ў дажджавіку на мокрай і халоднай зямлі, але пагадзіўся, каб пад яго падклалі гумовы дыванок. Сяргей Пальчэўскі адмаўляўся ад дапамогі прысутных, нават цёплай гарбаты.

У рабочых, якія стаялі побач, учынак Пальчэўскага выклікаў ўсмешку. Адзін з іх абразліва выказваўся пра актывіста і казаў, што «калі трэба, завядзе машыну».

Сябра вайсковага клубу «Ваяр» Ігар Пальчэўскі ў праграме «Людскія справы»

Іншы абаронца Курапатаў Зміцер Дашкевіч некалькі гадзінаў прасядзеў на даху трактару будаўнікоў.

НМ, ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў