ААН: У выніку баявых дзеянняў на Данбасе загінулі больш за 3600 чалавек


ААН апублікавала новыя звесткі пра колькасць забітых у Данецкай і Луганскай вобласцях.

За час баявых дзеянняў на Данбасе загінула больш за 3600 чалавек, перадае ААН у сваім «Тўітэры».

«Мінімум 3627 асобаў загінулі (у тым ліку 298 ахвяраў аварыі рэйсу MH17) і 8446 чалавек параненыя ва Усходняй Украіне па дадзеных на 30 верасня», – адзначаюць у паведамленні.

23 верасня ААН паведамляла пра 3543 забітых на Данбасе.

ЗК, belsat.eu, паводле espreso.tv

Стужка навінаў