ААН: У Беларусі жанчыны ў сярэднім жывуць на 12 гадоў даўжэй за мужчынаў


Сусветная арганізацыя аховы здароўя параўнала чаканую працягласць жыцця мужчынаў і жанчын.

Лічбы можна знайсці ў справаздачы «Сусветная статыстыка аховы здароўя: маніторынг паказчыкаў здароўя ў сувязі з Мэтамі ўстойлівага развіцця».

Чаканая працягласць жыцця ў Беларусі і ў суседніх краінах прадстаўленая на інфаграфіцы:

Беларускія жанчыны ў сярэднім жывуць 78 гадоў, мужчыны – 66,5 года.

У Расеі, напрыклад, сярэдняя працягласць жыцця жанчын складае 76,3 года, мужчынаў – 64,7, а ў Польшчы – 81,3 і 73,6 года адпаведна.

Паводле даследавання, з 2000 па 2015 год сярэдняя чаканая працягласць жыцця ў свеце вырасла на 5 гадоў. Аднак захоўваецца вялізны разрыў паміж багатымі і беднымі краінамі. Калі ў Японіі чаканая працягласць жыцця жанчыны 86,8 года, то ў Сьера-Лэонэ – 50 гадоў.

За апошнія гады найбольш значны прагрэс дасягнуты ў Афрыцы, дзе чаканая працягласць жыцця павялічылася на 9,4 года і дасягнула ў сярэднім 60 гадоў. Гэтаму спрыялі поспехі ў барацьбе з малярыяй і пашырэннем доступу да антырэтравіруснай тэрапіі для лячэння ВІЧ.

НМ, belsat.eu, паводле who.int

Стужка навінаў