ААН склаў рэйтынг найлепшых месцаў для жыцця, Беларусь на 50-ым месцы


За год нашая краіна паднялася на тры пазіцыі ў рэйтынгу «чалавечага развіцця».

Штогод ААН складае справаздачу «Human development report». У ім ацэньваецца 188 краінаў паводле такіх крытэраў як чаканая працягласць жыцця, адукацыя, даход на жыхара і г.д.

Сёлета ў рэйтынгу, які змяшчае даклад, Беларусь заняла 50-е месца і дзеліць яго з Расеяй. Год таму нашая краіна была на 53-м месцы.

У Беларусі сярэдняя чаканая працягласць жыцця складае 71,3 гады. На сярэдняга беларуса прыпадае $ 16,676 гадавога нацыянальнага прыбытку. Беларусь уваходзіць у групу краінаў з «высокім узроўнем чалавечага развіцця», першыя 49 краінаў адзначаюцца «вельмі высокім узроўнем».

Узначальвае рэйтынг Нарвегія, якая займае першы радок ужо 12 гадоў запар. Две краіны, якія зазналі найбольшае падзенне ў рэйтынгу за год: Лівія (апусцілася на 27 месцаў) і Сірыя (апусцілася на 15 пазіцый).

Першыя тры краіны рэйтынгу:

1. Нарвегія
2. Аўстралія
3. Швейцарыя

Апошнія тры краіны рэйтынгу:

186. Эрытрэя
187. Цэнтральнаафрыканская рэспубліка
188. Нігер

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары