ААН прагаласаваў за прыцягненне да суду кіраўніцтва КНДР


Калі Расея і Кітай не заблакуюць ініцыятыву, справа трапіць у Міжнародны крымінальны суд. Паўночную Карэю вінавацяць у катаваннях, ужыванні прымусовых абортаў, масавых забойствах і наяўнасці да 120 000 палітзняволеных.

Праект рэзалюцыі аб прыцягненні кіраўніцтва КНДР да адказнасці быў унесены на галасаванне Камітэту Генеральнай Асамблеі ААН па правах чалавека Японіяй і Еўразвязам. Абсалютная большасць удзельнікаў галасавання выказалася за тое, каб наказаць Пхеньян. Справай зоймецца Міжнародны крымінальны суд, – паведамляе агенцтва «Associated Press».

Супраць рэзалюцыі прагаласавала Расея, Куба, Паўднёвая Афрыка і Кітай. Дакумент у хуткім часе трапіць на разгляд у Раду Бяспекі ААН, дзе ініцыятыву можа заблакаваць Расея і Кітай.

У сёлетнім дакладзе камісіі ААН па расследаванню парушэнняў правоў чалавека ў Паўночнай Карэі адзначаецца, што ў КНДР налічваецца ад 80 000 да 120 000 палітзняволеных.

ЮВ, паводле «Associated Press»

Глядзі таксама
Каментары