ААН: лічба хворых на халеру ў Емене перакрочыла 200 000


12 траўня 2017 г. Хворае на халеру дзіця ў шпіталі гораду Сана.
Фота: UNICEF/UN065873/Alzekri

Цягам апошніх месяцаў у Емене ад гэтай хваробы памерла каля 1300 асобаў – 25 % з іх дзеці.

Галоўная прычыны распаўсюду халеры – брудная пітная вада і ежа. Паводле ААН, доступу да чыстай вады ня маюць 14,5 млн жыхароў Емену.

З 2014-га краіна знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны паміж шыіцкімі паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.

Праз ваенны канфлікт у Емене не працуе палова ўстановаў аховы здароўя. Больніцы перапоўненыя. 70 % насельніцтва (каля 19 млн чалавек) патрэбная пільная гуманітарная дапамога, паведамляе ААН.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў