ААН: Ахвярамі вайны на Данбасе сталі ўжо амаль 5800 чалавек


Больш за мільён украінцаў пакінулі свае дамы і сталі ўнутранымі перасяленцамі.

«З красавіка 2014 года былі забітыя як мінімум 5793 чалавекі, у тым ліку 63 дзіцяці, звыш 14,5 тысячаў чалавек, сярод якіх 169 дзяцей, атрымалі раненні», – паведамляе Упраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў.

Паводле ацэнкі ААН, Данбасу патрэбная гуманітарная дапамога на суму $316 млн. Раней у арганізацыі заяўлялі пра $189 млн, але праз абвастрэнне сітуацыі ў студзені-лютым перагледзелі лічбу.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў