«А галкіпер у нас – Ленін». Камуністычна-праваслаўны фінт у беларускім футболе


Прэс-служба футбольнага клубу «Гарадзея» да 100-годдзя кастрычніцкай рэвалюцыі плённа папрацавала ў сацыяльных сетках, стварыўшы калаж, у якім галкіпер каманды Уладзіслаў Васілючак… атрымаў галаву Леніна, а на галовы гульцоў дададзеныя будзёнаўкі.

Адметна, што напярэдадні Вялікадня штогод каманду наведвае праваслаўны святар, які асвятляе стадыён і гульцоў. Да таго ж святар чытае малітву за поспех і акрапляе святой вадой усю каманду. Як каманда спалучае праваслаўную веру і атэізм камуністаў?

«Проста было дзяржаўнае свята, чалавек які вядзе сацыяльныя сеткі проста зрабіў калаж. Навошта вы шукайце нейкае спалучэнне гэтых падзей? Прыход святара – гэта традыцыйнае падзея для нашага клубу. У пачатку сезону запрашаем святара, асвяціць поле, з хлопцамі пагаварыць. А тут свята святам, адзначылі і ўсё, ніхто гэтаму асаблівую ўвагу не надаваў. Не шукайце тут нейкі падаплёкі», – сказаў belsat.eu дырэктар «Гарадзеі» Аляксандр Марчанка.

Футбольны клуб «Гарадзея» фінансуе мясцовы цукровы завод, яна другі год гуляе ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі і за два туры да заканчэння чэмпіянату займае дзявятае месца. З такім жа вынікам каманда завяршыла і мінулы чэмпіянат краіны.

СА belsat.eu

Стужка навінаў