А 12:00 акцыя памяці на магіле Паўла Шарамета ў Менску


У гадавіну забойства вядомага журналіста сваякі і калегі збіраюцца наведаць ягоную магілу на Паўночных могілках пад Менскам. Сустрэча а 12:00.

Роўна год таму 20 ліпеня ўначы ў Кіеве пад аўтамабіль вядомага журналіста Паўла Шарамета заклалі выбуховае прыстасаванне. Наступнаю раніцаю дарогаю на працу Шарамет загінуў ад выбуху пад сядзеннем кіроўцы. Не зважаючы на тое, што расследаванне справы пад асабісты кантроль узяў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, ні выканаўцаў, ні замоўцаў злачынства да сёння гэтак і не знайшлі. Следства лічыць галоўнай версія забойства помсту за прафесійную дзейнасць.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары