Алегу Ларычаву прысудзілі штраф у 690 рублёў


Куратара стрыт-арт праекту «Signal» Алега Ларычава судзілі за «дробнае хуліганства» («брудную лаянку і размахванне рукамі»). Суддзя пакараў мастака штрафам у 30 базавых велічынь (690 рублёў).

Суд нал актывістам пачаўся ўчора, але тады суддзя Віталь Сямёнаў не змог вынесці рашэння.

З Twitter’а актывіста Рамана Пратасевіча стала вядома, што Алег Ларычаў, якога адпусцілі да вынясення прысуду, не прыйдзе на пасяджэнне.

Ганне Новік, якую затрымалі разам з Алегам Ларычавым, 5 чэрвеня прысудзілі 10 базавых велічынь (230 рублёў).


Мастака разам з дзяўчынай Ганнай Новік затрымалі ў ноч з 3 на 4 чэрвеня з фарбамі ды трафарэтам з лагатыпам «Белага легіёна» і ўсе выходныя трымалі ў пастарунку. Як пазней сказаў Алег ларычаў, АМАПаўцы прызналіся, што мелі заданне за ім сачыць.

З пераследам куратар стрыт-арт-праекту «Signal» Алег Ларычаў сутыкаецца ўжо не ўпершыню. Напрыканцы красавіка яго пакаралі пяццю соднямі арышту паводле артыкулу «Дробнае хуліганства». Да гэтага яму прысудзілі штраф 1100 рублёў.

Алега палічылі адказным за змены ў графіці на Магілёўскай вуліцы сталіцы, прысвечаным расейска-беларускаму сяброўству. Летась у кастрычніку ананімны творца дамаляваў у вянку дзяўчынкі і букеце хлопчыка калючы дрот. 4-га красавіка Алега Ларычава жорстка збілі невядомыя ў падʼезде ягонага дому. Дагэтуль нападнікаў не знайшлі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў