Падгол: У эканоміцы набліжаецца каласальны крызіс


Эксперт прадказвае цяжкія часы для беларускай гаспадаркі.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб працы эканомікі ў 2012 годзе зрабіў некалькі важных для беларусаў заяваў. Ён развеяў чуткі пра магчымую дэвальвацыю беларускай валюты, што рабіў таксама перад абясцэньваннем беларускага рубля ў 2008 і 2011 гадах. Лукашэнка абвесціў таксама будучыя змены ў аплаце паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Прэзідэнт запрапанаваў падыходзіць да гэтага пытання дыферэнцыравана, улічваючы розніцу ў прыбытках. Кіраўнік Беларусі запатрабаваў ад чыноўнікаў разабрацца ў будаўніцтве і сканфіскаваць тыя кватэры, якія здаюцца ўладальнікамі за грошы.{movie}Уладзімір Падгол: Будзе жудасны крызіс эканомікі|right|6299{/movie}

«Ні капейкі грошай не даваць, кватэр не даваць, пакуль не будзе ўдакладненая чарга! Дабудуйце тое, што абяцалі, і праверце, хто здае – не здае. Здаў у арэнду – забярыце ў яго кватэру! А то ў яго ёсць, дзе жыць, а мы, дзяржава, яму яшчэ другую кватэру пабудавалі, ён яе аддае пад наём і зарабляе па $ 200, $ 300, а то і $ 500 за месяц у Менску», – сказаў кіраўнік краіны.

Палітолаг Уладзімір Падгол лічыць, што апошнія выказванні Аляксандра Лукашэнкі сведчаць пра цяжкія часы для беларускай гаспадаркі. Беларусь, паводле эксперта, больш не атрымлівае прыбытку ад продажу растваральнікаў і разбаўляльнікаў, а таксама значна паменшыліся аб’ёмы продажу калійных угнаенняў.

«Няма грошай, таму Лукашэнка напалоханы і несвядома рыхтуе людзей, што будзем жыць горш», – сказаў Падгол.

Эксперт лічыць лічыць, што выказванні Лукашэнкі – праява і сведчанне блізкага «жудаснага стану эканомікі».

belsat.eu

Стужка навінаў