У Польшчы з'явіўся першы ў свеце часопіс пра выгнанне дэманаў


З друку выйшаў першы нумар штомесячніка «Экзарцыст» накладам 15 тыс. асобнікаў.

Адзін з заснавальнікаў часопісу, чалец міжнароднай рады Каталіцкага Касцёлу ў пытаннях экзарцызмаў айцец Александэр Пасацкі растлумачыў, што ў Польшчы экзарцызмы становяцца ўсё больш папулярныя. Цяпер у краіне працуе ажно 120 святароў, якія практыкуюць выгнанне дэманаў. Пры гэтым чарга на прыём да экзарцыстаў распісаная на тры месяцы наперад.

Пасацкі таксама адзначыў, што ён і ягоныя калегі выкарыстоўваюць толькі тыя тэксты малітваў, якія афіцыйна ўхваліў Папа Ян Павал II. Ён дадаў, што святары, якія выганяюць дэманаў, супрацоўнічаюць з псіхолагамі, каб адрозніваць выпадкі псіхічнага расстройства ад апантанасці.

Уяўленні пра экзарцызмы маюць даўнюю гісторыю, гэта частка сістэмы вераванняў у шмат якіх рэлігіях і культах. Аднак сучасная медыцына разглядае апантанасць як прыватны выпадак псіхічнага расстройства. Праваслаўная Царква таксама прытрымліваецца асцярожнага стаўлення да экзарцызму, хоць у некаторых праваслаўных манастырах такія абрады праводзяцца.

belsat.eu

Стужка навінаў