У Магілёве пачалася “Анімаёўка”. Агляд падзеяў культуры.


У Магілёве дарослыя і малыя маюць шанец зрабіцца гасцямі „Анімаёўкі”, міжнароднага фестывалю анімацыі. Да 15-га верасня ў межах імпрэзы пакажуць ажно 155 мультыплікацыйных фільмаў.

Ля кінатэатру „Радзіма” ўрачыста адкрылі “Анімаёўку” – з чырвонаю дарожкай і пачэснымі гасцямі: артыстамі і мультыплікатарамі з розных краінаў. Сёлета фестываль праводзіцца на шырокую нагу – ён юбілейны, 15-ты. Паводле арганізатараў, у далёкім 97-м мала хто верыў, што фестываль мультфільмаў пратрывае так доўга. Хто б спадзяваўся, што мульцікі перастануць быць дзіцячаю прэрагатываю?.. {movie}Агляд падзеяў культуры (12.09.2012)|right|6298{/movie}

ІРЫНА БЕЛЯКОВА, МАГІЛЁЎСКАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА «КІНАВІДЭАПРАКАТ»:
“Сёлета мы ўсё ж кажам пра тое, што ёсць асаблівасць дарослага фестывалю, і пра тое, што на яго прыйшло 70 % дарослай анімацыі”.

Што не перашкаджае фестывалю быць перш за ўсё святам для малых. Артыстка Аксана Сташэнка такою ўвагаю дзяцей абавязаная… маманцянятам з „Ледніковага перыяду” – яна агучыла іх у расейскай версіі мультфільму.

АКСАНА СТАШЭНКА, АРТЫСТКА:
“Усе людзі кажуць толькі адно: цікава глядзець мульты ў любым узросце. Я вось гляджу “Кракадзіла Гену”, і я да такога веку дарасла, што ён мяне расчульвае проста да слёзаў”.

У конкурснай праграме паўдзельнічаюць 82 мульцікі – у тым ліку з Іспаніі, Швейцарыі, Кітаю і Тайваню. Найлепшыя ж адбярэ журы на чале з польскім рэжысёрам Марэкам Хадачыньскiм. А галоўным госцем фестывалю будзе артыст Леў Дураў.

Іншыя тэмы: у Гватэмалу вярнуліся артэфакты цывілізацыі мая. Ва Узбекістане аднавілі ручную вытворчасць паперы.

belsat.eu

Стужка навінаў