Таямнічая беларуская прыгажосць на вокладцы галандскай кнігі


Кнігу брытанскай пісьменніцы Нэл Лэйшан «Колер малака» аздобіў партрэт беларускай прыгажуні.

Фотапартрэт Яніны Мяцельскай, аўтар якога – Віталь Курэц, галандскае выдавецтва абрала для ілюстрацыі аповесці пісьменніцы Нэл Лэйшан «Колер малака». Кніга распавядае пра жыццё маладой гераіні ў правінцыйнай Брытаніі першай паловы дзевятнаццатага стагоддзя.

Фатаграфія на вокладцы называецца «Jamais vu», што значыць «ніколі не бачанае». Мадэль называе здымак «фантомам, схопленым казачным момантам» і лічыць, што менавіта праз зафіксаваную таямнічасць галандскае выдавецтва і абрала фота для кнігі.

Яніна Мяцельская мае дзве адукацыі: філосафа і кераміста, мадэллю не працуе, хоць мае дастаткова прапановаў. Сваім сапраўдным захапленнем у жыцці лічыць акварэльны жывапіс, таму і выбірае працу з тымі фатографамі, чые работы візуальна блізкія да жывапісу.

belsat.eu

Стужка навінаў