У Менску з'явіцца свой брэнд


Да канца 2012 года брытанская кампанія «Instid» створыць брэнд беларускай сталіцы. На яго распрацоўванне з бюджэту гораду вылучылі 300 млн рублёў.

Пра гэта паведаміла дырэктарка дзяржаўнай установы «Інфармацыйна-турыстычны цэнтр «Менск» Алена Пліс.

Паводле яе, працаўнікі кампаніі «Instid» распачалі працу, якая будзе праходзіць за тры этапы, больш як месяц таму. Першы этап завершыцца ў канцы верасня, калі будуць атрыманыя вынікі сацыялагічных даследаванняў, “як менчукі ўспрымаюць сябе, і як іх успрымаюць за мяжою”. Грамадскасць пазнаёміцца з адказамі на гэтыя пытанні праз СМІ.{movie}Алена Пліс: Брэнд Менску каштуе многа грошай|right|6297{/movie}

Пліс заявіла, што акрамя грошай, атрыманых з бюджэту гораду, у праекце будуць выкарыстаны дадатковыя сродкі ад спонсараў.

«Шмат камерцыйных кампаніяў у дадзены момант жадаюць выступіць спонсарамі ды партнёрамі праекту, каб ён не звёўся толькі да распрацоўвання лагатыпу і слогану, але каб існавала цэлая праграма прасоўвання брэнду гораду Менску. Натуральна, гэта вялікія грошы», – дадала спецыялістка.

belsat.eu

Стужка навінаў