Восень на «Белсаце»


У новым тэлевізійным сезоне «Белсат» падрыхтаваў для вас нямала неспадзяванак.

З летняга адпачынку вернуцца добра вядомыя гледачам ды любімыя праграмы, у тым ліку эканамічнае «Сальда»; тэлечасопіс пра звычайнае жыццё і нязвыклых людзей «Рэпартэр»; праграма «Маю права», што распавядае, як бараніць сваё; ток-шоу «Белсату» «Форум», новыя дакументальныя фільмы у цыкле «Невядомая Беларусь» ды шмат іншага.

«Белсат» прэзентуе новы дакументальны цыкл Вячаслава Ракіцкага і Андрэя Куцілы «Пераемнікі».

Незалежная Рэспубліка Беларусь існуе 21 год. За гэты час вырасла новае пакаленне, сфармавалася новая генерацыя інтэлектуалаў, пісьменнікаў, мастакоў. Перад намі – наступнікамі стваральнікаў нашай гісторыі, культуры, літаратуры, незалежнасці. Новы час, новыя задачы: стварыць Беларусь як еўрапейскую краіну са сваёй своеасабліваю культураю. У цыкле паказваецца новая генерацыя – яна станецца будучай элітай ці страчаным пакаленнем? Адказ на гэтае пытанне будзем шукаць шточацвер а 19:30. Гераіня першай серыі паэтка Валерыя Кустава. Яе творчасцюю захапляюцца нават класікі Ніл Гілевіч ды Рыгор Барадулін.

Аўторкавыя вечары – час для аматараў культавай праграмы Сяргея Філімонава «Відзьмо-невідзьмо».

Агляд асноўных тэндэнцыяў у міжнароднай індустрыі забаваў, іх культуралагічны аналіз у кантэксце эканомікі, палітыкі і гісторыі. Паводле сацыялагічных апытанняў, праграма Сяргея Філімонава ачольвала рэйтынг папулярнасці цягам усёй гісторыі існавання (1992–2011) на БТ і СТВ, а цяпер Сяргей будзе вітаць вас на «Белсаце».

Лявон Вольскі запросіць вас у захапляльнае падарожжа «Назад у будучыню».

Кароль беларускага року, былы лідар гурта «N.R.M.», стваральнік праектаў «Крамбамбуля», паэт, радыёвядоўца і аўтар «Квадракола» упершыню старае праграму на тэлебачанні. Простаю моваю з уласціваю Лявону іроніяй ён распавядзе сапраўдныя гістарычныя факты, якія не афішавалі ў афіцыйнай беларускай гісторыі з часоў СССР. Кожная праграма будзе аздобленая аўтарскімі малюнкамі. Першае падарожжа «Назад у будучыню» – ужо ў гэтую суботу, 8 верасня, а 20:45.

Усе праграмы будуць даступныя да прагляду на нашай старонцы. Запрашаем!

Стужка навінаў