Будзь разам з намі – і атрымай талерку!


«Белсат» запрашае ўзяць удзел у разыгранцы прызоў – спадарожнікавых антэнаў з бясплатным усталяваннем.

Каб узяць удзел ў разыгранцы, трэба зрабіць некалькі простых крокаў:

  • Націснуць на пімпачкі «Мне падабаецца» і «Падзяліцца» («Распавесці сябрам» – у залежнасці ад сацсеткі) пад публікацыяй пра разыгранку ў суполках «Белсату» ў «Укантакце» і «Facebook».
  • Быць сябрам або далучыцца да суполкі «Белсату» ў «Укантакце» (ці, адпаведна, «Facebook»).

Пераможцаў вызначыць лёсаванне сярод тых, хто выканае абедзве згаданыя ўмовы. Працэдура камп’ютарнага выбару пераможцаў будзе празрыстая і адкрытая. Пра вашую перамогу мы паведамім асабістым паведамленнем!

Усталяванне антэнаў магчымае толькі на тэрыторыі Беларусі. Калі вы ўжо маеце талерку, то атрыманую можаце паставіць сваім сваякам або сябрам.
Усяго разыгрываюцца 10 талерак (5 на «Укантакце» і 5 на «Facebook»).

Сачы за падрабязнасцямі пра старт разыгранкі тут, на профілі нашага каналу «Укантакце» (ці на «Facebook»), а таксама на сайце belsat.eu.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары