Следства прыйшло да высновы, што дзяўчаты з «Pussy Riot» – дэманы


Вядомы расейскі тэлежурналіст Аркадзь Мамантаў паказаў на тэлеканале «Расея 1» «шэдэўр» у стылі БТ. Праграма «Правакатары-2» была прысвечаная вайне супраць Праваслаўнай Царквы, дэманам і групе «Pussy Riot».

Пра ганенні на Праваслаўную Царкву, прафінансаваныя «кімсьці», гаварылі запрошаныя ў студыю госці, у тым ліку спявачкі Валерыя і Віка Цыганова.

У прыклад моладзі ставілі «праваслаўнага актывіста» Дзмітрыя Царыёнава (Энтео), які праславіўся тым, што разам з сябрамі зрываў з мінакоў майкі з надпісам «Маці Божая, Пуціна прагані!». На пытанне, чаму ён у сваёй барацьбе за вяршэнства праваслаўя перайшоў мяжу закону, ён адказаў: «Набалела!» Зала ўзарвалася апладысментамі.

Кіраўнік жа следчай групы ў справе «Pussy Riot» скончыў свой выступ тым, што назваў удзельніц феміністычнай панк-групы дэманамі. Што было ўстаноўлена ім у ходзе следства.

belsat.eu
https://youtu.be/czYbR-9b29w

Глядзі таксама
Каментары