Ці адчуваеце вы эканамічны крызіс у краіне?


Грошай не стае часам нават на харчы, а кошты з’ядаюць заробкі – абураліся беларусы станам айчыннай эканомікі.

Нядаўна прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сярэдні заробак у Беларусі – “крыху большы за $ 470”, а да канца года краіна “гарантавана выйдзе” на $ 500.

Ці задаволеныя беларусы станам эканомікі ў краіне? Ці адчуваюць яны эканамічны крызіс, высвятляў «Белсат» у Пінску.{movie}Апытанне: Ці адчуваеце вы эканамічны крызіс?|right|6280{/movie}

Абсалютная большасць жыхароў палескага гораду не задаволеная імклівым ростам цэнаў і малымі заробкамі.

«Заробкаў у нас практычна няма, – сказала адна з апытаных. – Каб нешта зарабіць, выязджаюць за мяжу».



Маладая пінчанка адзначыла, што пасля нараджэння дзіцяці грошай не хапае нават на ежу. Прадстаўніца старэйшага пакалення таксама падкрэсліла, што вопратка ў яе яшчэ захавалася са старых часоў, а «прадукты насамрэч маглі б быць танейшыя».

З агульнага песімістычнага настрою выбілася толькі адна рэспандэнтка, якая сказала, што жыць стала лепей. Праўда, падмацаваць сваю думку канкрэтнымі прыкладамі жанчына не змагла.

belsat.eu

Стужка навінаў