Ярмошына: Фальсіфікацыі? Не памятаю...


Старшыня Цэнтрвыбаркаму пракаментавала заяву былой дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Вольгі Абрамавай пра фальсіфікацыі падчас парламенцкіх выбараў у 2008 годзе.

Лідзія Ярмошына заявіла: «Не памятаю гэтай інфармацыі, але не думаю, што яна мела значны характар, калі страцілася».{movie}Ярмошына: Фальсіфікацыі? Не памятаю..|right|6278{/movie}

Ярмошына адзначыла, што «несупадзенне», пра якое расказала былая дэпутатка, магло адбыцца толькі на адным выбарчым участку, а гэта не дае права казаць пра фальсіфікацыі. «І ніхто на дадзены момант не можа судзіць, а ці паўплывалі вынікі падліку на дадзеным выбарчым участку на ўсе вынікі выбараў па дадзенай выбарчай акрузе», – зазначыла старшыня ЦВК.

Паводле яе, на адным выбарчым участку максімум 3 тысячы выбарнікаў, а ў выбарчай акрузе іх каля 70 тысячаў. «Казаць пра фальсіфікацыі ў межах акругі наогул не даводзіцца – гэта занадта саманадзейна», – упэўненая Ярмошына.

Чыноўніца падкрэсліла, што не мае доступу да пратаколаў. «Калі існуюць два пратаколы аб парушэннях па ўчастку, ЦВК заўсёды прызначае паўторны падлік галасоў. Падобнае адбываецца падчас кожных выбараў», – сказала кіраўніца ЦВК.

belsat.eu

Стужка навінаў