Свабоды палітвязняў патрабуюць 114 дэпутатаў. Пакуль што патэнцыйных


Сёння пачаў дзеяць прысуд лідару “Маладога фронту” Змітру Дашкевічу. З гэтай нагоды кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў аб’ядналіся дзеля абароны Дашкевіча ды іншых беларускіх палітвязняў.

Заяву падпісалі 114 прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў і рухаў. Яны яшчэ раз звярнулі ўвагу на тое, што без вызвалення палітвязняў немагчымая нармалізацыя дачыненняў Беларусі з Захадам, а таксама стварэнне прыязнага інвестыцыйнага клімату.

Чарговы прысуд Змітру Дашкевічу, вынесены перад заканчэннем тэрміну папярэдняга зняволення, заяўнікі называюць яшчэ адным сродкам у арсенале ўладаў.

28 жніўня 2012 г. лідара “Маладога фронту”, вязня сумлення Змітра Дашкевіча асудзілі яшчэ на 1 год пазбаўлення свабоды – нібыта “за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі”. За кратамі ён застаецца ад снежня 2010 г. Лідара “Маладога фронту” затрымалі напярэдадні Плошчы-2010, абвінавацілі ў збіванні мінакоў і асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Ён меў выйсці на волю ў снежні.

Тэкст заявы з прозвішчамі падпісантаў.

belsat.eu

Стужка навінаў